Беларускія
магістраты

Нефармальныя аб'яднанні народных спонсараў, якія ўкладаюцца ў карысныя беларускія праекты па ўсім свеце.

Далучыцца
Магістрат
Супольнасць · Рашэнні · Развіццё
Прынцыпы магістратаў

Магістраты - гэта прастора, дзе распрацоўваюцца механізмы доўгатэрміновага аб'яднання беларусаў, дзякуючы якім мы зможам самі прымаць рашэнні і фармаваць стратэгіі развіцця самых важных сфер беларускай прасторы.

Гульня ўдоўгую
Мы ствараем супольнасць павольна, але на доўгі час, каб разам выпрацаваць эфектыўную стратэгію ўкладанняў.
Прамая дэмакратыя
Рашэнні прымаюцца сумесна праз дамоўленасці і галасаванне ўдзельнікаў.
Разумныя інвестыцыі
Мы шукаем праекты, якія могуць стаць самадастатковымі і ўстойлівымі дзякуючы нашай дапамозе.
Як гэта працуе
01
Удзельнікам магістрата становіцца чалавек, які падпісваецца на штомесяцовы данат памерам ад 10 еўра.
02
Усе грошы збіраюцца ў агульнай скарбонцы магістрата.
03
Раз на 2-3 месяцы праводзіцца конкурс на якім удзельнікі галасуюць за цікавыя ім праекты. Пераможца конкурса атрымлівае падтрымку магістрата з сабранай скарбонкі.
Актыўныя магістраты

На дадзены момант дзейнічае 3 магістраты, кожны з якіх збірае сродкі на канкрэтную сферу беларускай культуры. Па спасылцы вы можаце азнаёміцца з дзейнасцю магістрата падрабязней і прыняць рашэнне аб далучэнні да таго, ці іншага магістрата.

Частыя пытанні
Чыя гэта ініцыятыва і хто ёй кіруе? +
Беларускія магістраты — гэта нефармальная ініцыятыва. Аўтар ідэі і кіраўнік — Цімох Акудовіч. Ініцыятыва развіваецца пры падтрымцы Беларускай Рады Культуры.
Як можна будзе выйсці з магістрата? +
У любы момант можна паведаміць кіраўніку магістрата і адпісацца ад ініцыятывы.
Як і дзе захоўваюцца грошы? +
Скарбонка збіраецца праз платформу Stripe і захоўваецца на спецыяльным рахунку Беларускай Рады Культуры.